unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Быліна, Янка (паэт ; 1883—1955)

    Месца нараджэння: в. Лакцяны, Свянцянскі павет Віленскай губерні (цяпер Астравецкі раён Гродзенскай вобласці). Беларускі рыма-каталіцкі святар, паэт і драматург. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1907), у тым жа годзе пасвечаны ў святары. Служыў у касцёлах на Слонімшчыне, Вілейшчыне, Ашмяншчыне, Віленшчыне. З 1933 г. служыў на Беласточчыне. За ўжыванне беларускай мовы ў казаннях праследаваўся польскімі ўладамі.
    Друкаваўся з 1917 г. ў газеце "Гоман", у перыядычных выданнях Заходняй Беларусі. Аўтар зборнікаў паэзіі "На прызьбе", "На покуці", камедыі "Выбар старшыні", рэлігійных твораў "Ружанец да Найсвяцейшае Дзевы Марыі", "Песні жальбы або набожныя разважанні аб муках і смерці Збаўцы Езуса Хрыста", "Дарога крыжа".

        Варыянтная форма імя
    Bylina, Janka (1883—1955)
    I. B. (1883—1955) (псеўданім)
    Семашкевіч, Іван (1883—1955) (сапраўднае імя)
    Я. Б (1883—1955) (псеўданім)
    Ядловец (1883—1955) (псеўданім)

        Гл. таксама
    Былина, Янка (поэт ; 1883—1955) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 1. — Мінск, 1984.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
    Pieśni žalby : nabožnaje razwažańnie muki i śmierci Zbaûcy nažaha Jezusa Chrystusa / pierakłaû I. B. — [Wilnia], 1929.
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1992.
    БД "Беларусь у падзеях i асобах"
    Сайт "Вікіпедыя".

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере