СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Туркестанскае генерал-губернатарства |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі. Утворана ў 1867 г. з Туркестанскай вобласці, зямель, занятых расійскімі войскамі ў 1866 г. і часткі Сяміпалацінскай вобласці на поўдзень ад Тарбагайскага хрыбта. Падзелена на Сырдар'інскую вобласць і Сямірэчанскую вобласць. Адміністрацыйны цэнтр – г. Ташкент. У афіцыйных дакументах выкарыстоўвалася таксама назва Туркестанскі край. У 1868 г. да Туркестанскага генерал-губернатарства далучаецца Зераўшанская акруга, пераўтвораная ў 1887 г. у Самаркандскую вобласць. У 1874 г. была ўтворана Амудар'інская акруга. У 1876 г. пасля заваявання тэрыторыі Какандскага ханства ў Ферганскай даліне сфарміравана Ферганская вобласць. У 1897 г. у склад губернатарства ўвайшла Закаспійская вобласць. У пэўнай залежнасці ад адмінстрацыі губернатарства знаходзіліся Бухарскі эмірат і Хівінскае ханства. Туркестанскае генерал-губернатарства спыніла сваё існаванне пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. У красавіку 1918 г. на тэрыторыі губернатарства была абвешчана Туркестанская Савецкая Федэратыўная Рэспубліка.
Знаходзілася на тэрыторыі Заходняга Туркестана (Сярэдняя Азія).
Варыянтная форма назвы
Туркестанскі край |
Гл. таксама
Туркестанское генерал-губернаторство (на іншай мове) |
Туркестанская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (наступны загаловак) |
Крыніцы iнфармацыі
Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 32. — Москва, 2016.
Сайт "Википедия". Дата звароту: 01.09.2022.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |