unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Пярэспа, прадмесце (Мінск, горад)

    У дакументах 17–18 стст. упамінаецца фальварак Пярэспа, каторы земскі суддзя Марцін Валадковіч ахвяраваў манастыру Святых Пятра і Паўла. У 1-й пал. 19 ст. упамінаецца як слабада Пярэспа. Прыкладна ў канцы 19 ст. уключана ў межы Мінска. Праз прадмесце праходзілі Старавіленскі, Даўгінаўскі і Смаргоўскі тракты, Віленскі завулак, па ўсходняй ускраіне — Мікалаеўская вуліца (цяпер Крапоткіна). У 1941 г. у раёне Пярэспы ўтворана Камсамольскае возера, пасля вайны разбіты парк культуры і адпачынку. У канцы 20 ст. распрацаваны праект аднаўлення Пярэспы як кампазіцыйнага працягу архітэктурна-гістарычнага комплексу Траецкае прадмесце.
    Знаходзілася ў паўночнай частцы горада, пры ўпадзенні ракі Пярэспа ў Свіслач. На сённяшні час тэрыторыю Пярэспы можна вызначыць як раён на правым беразе Свіслачы, на поўнач ад сучаснай вуліцы Максіма Багдановіча (вул. Старажоўская, Камуністычная, Крапоткіна, Даўмана).

        Гл. таксама
    Переспа, предместье (Минск, город) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Минские пригороды XVI ― начала XX века / Ростислав Боровой // Архитектура и строительство. ― 2008. ― № 11. ― С. 46―50.
    Минск : энциклопедический справочник. ― Минск,1983.
    Сайт "Вікіпедыя"; Дата звароту: 13.07.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере