unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

ГАНДХАРЫ МАСТАЦТВА

    Гісторыка-рэгіянальны тып мастацтва. У старажытнасці Гандхарай называлася паўночна-заходняя частка паўвострава Індастан (значная яе частка сёння знаходзіцца на тэрыторыі Пакістана). Пагранічнае становішча Гандхары вызначыла прыток на яе тэрыторыю і змешванне розных этнічных груп. Культура Гандхары ўвабрала ў сябе элементы старажытнага індыйскага, будыйскага, персідскага, сярэднеазіяцкага мастацтва. Разам з архітэктурнымі помнікамі захаваліся таксама круглая скульптура (фігуры Буды), рэльефныя творы, у большасці – культавыя. Мастацтва Гандхары з'яўляецца прадуктам працэсаў утварэння змешанага грэка-будыйскага мастацтва, якое пачалося з індыйскага паходу Аляксандра Македонскага і развівалася ў эліністычных дзяржавах.

    СІНОНІМЫ І ЎМОЎНЫЯ СІНОНІМЫ
        гандхарскае мастацтва
        грэка-будыйскае мастацтва

    
    ЭКВІВАЛЕНТ НА ІНШАЙ МОВЕ
        ГАНДХАРЫ ИСКУССТВО

        КРЫНІЦЫ IНФАРМАЦЫІ
    Новый энциклопедический словарь изобразительного искусства. [В 10 т.]. Т. 3 / Виктор Власов. — Санкт-Петербург, 2005.
    Словарь античности. — Москва, 1994.
    Стили в искусстве. [В 3 т.]. Т. 1. Словарь / В. Г. Власов. — Санкт-Петербург, 1995.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере