unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Расна, аграгарадок (Дрыбінскі раён)

    Вядома ў ВКЛ з 14 ст. як горад. У 1430 г. уладанне князя Свідрыгайлы, у 1499 г. – мсціслаўскага князя М. Жаслаўскага. У пачатку 16 ст. павятовы горад Мсціслаўскага княства. З 1772 г. – у Расійскай імперыі. Належала А. М. Пацею (1784 г.), М. Ф. Еліяшэвічу (1848 г.), А. А. Спыткову (з 1870 г.). У 1784 г. – мястэчка Чавускага павета Магілёўскай губерні. У 1861 г. цэнтр воласці. З красавіка 1919 г. – у Гомельскай, з ліпеня 1922 г. – у Смаленскай губернях РСФСР. З сакавіка 1924 г. – у БССР, з ліпеня 1924 г. – у Раснянскім (Расненскім) раёне Калінінскай акругі, са жніўня 1924 г. цэнтр Раснянскага (Расненскага) сельсавета. З 1927 г. па ліпень 1930 г. у Аршанскай акрузе. З 1931 г. – у Мсціслаўскім, з 1935 г. – у Дрыбінскім раёнах. З 15.07.1935 г. – мястэчка, з 20 лютага 1938 г. – у Магілёўскай вобласці, з 27 верасня 1938 г. – вёска. У Вялікую Айчынную вайну ў вёсцы быў створаны лагер смерці. У сакавіку і верасні 1943 г. карнікі спалілі 109 дамоў з 216, забілі 410 жыхароў. З 1959 г. – у Горацкім раёне, з 1989 г. – у Дрыбінскім раёне. З 2012 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Раснянскага (Расненскага) сельсавета Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці, на рацэ Вербаўка.

        Гл. таксама
    Рясно, агрогородок (Дрибинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 6. Могилевская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2021.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 5. Магілёўская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2008.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Магілёўская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2007.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 15.06.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере