unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Казловічы, вёска (Гродзенскі раён)

    Вядома з 16 ст. У 1567 г. маёнтак, шляхецкая ўласнасць, у Гродзенскім павеце Трокскага ваяводства ВКЛ. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай губерняў. У 1796 г. вёска, уладанне Сідзяцкага. У 1846 г. – Лісоўскага. Са жніўня 1915 г. акупіравана германскімі войскамі, з красавіка 1919 г. і з верасня 1920 г. – польскімі войскамі. Са студзеня 1919 г. – у БССР. З 1921 г. засценак у складзе Польшчы, у Верцялішкаўскай гміне Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. З лістапада 1939 г. – у БССР, з 14.12.1939 г. – у Беластоцкай вобласці. З 15.01.1940 г. – у Гродзенскім раёне, з 12.10.1940 г. – у Верцялішкаўскім сельсавеце. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці.
    Знаходзіцца ў Верцялішкаўскім сельсавеце Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Козловичи, деревня (Гродненский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 15.06.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере