unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Шталаг— 342", мемарыяльны комплекс (Маладзечна, горад; Мінская вобласць)

    Створаны ў 1995 г. для увекавечвання памяці ахвяр канцлагера "Шталаг – 342". Архітэктар – Л. Левін. Прадстаўляе сабой стылізаваны барак з бетону, без адзінага акна с вузкімі адтулінамі ў сценах, якія загароджаны стылізаваным калючым дротам. Унутры знаходзіцца яма і лесвіца, што ідзе ўверх, з чорнымі металічнымі ружамі. Вакол барака размешчаны камяні з выбітымі на іх нумарамі як сімвал канцлагера. Кожная дэталь мемарыяла сімвалічная: калючы дрот – сімвал канцлагера, яма – абазначае месца пахавання, кветкі – сімвалізуюць загінуўшых, а лесвіца абазначае шлях у вечнасць. У лагеры было знішчана больш за 33 тысячы ваеннапалонных і мірных жыхароў.
    Адкрыты на месцы былога канцэнтрацыйнага лагера ў паўночна-ўсходняй частцы г. Маладзечна (вуліца Замкавая).

        Гл. таксама
    "Шталаг— 342", мемориальный комплекс (Молодечно, город; Минская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сайт "Все о Второй мировой войне"; "Памятники и мемориалы. Беларусь. Минская область". Дата звароту: 14.06.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере