unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мемарыяльны комплекс у гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны (Віцебск, горад)

    Створаны ў 1974 г. (архітэктар Ю. Шпіт, скульптары Б. Маркаў, Я. Печкін). Уключае плошчу мемарыяла, два басейны, дзесяць пілонаў, скульптурныя кампазіцыі і галоўны манумент (вышыня 56 м). Манумент – 3 трапецападобныя пілоны-абеліскі, рэзка звужаныя ўверсе і аб'яднаныя трохгранным маналітным фрызам, на гранях якога рэльефы "Воіны", "Партызаны", "Падпольшчыкі". Пасярэдзіне пілоны-абеліскі злучаны кальцом з надпісам "Слава героям". Унізе, на невысокім подыуме, запалены Вечны агонь. Да Заходняй Дзвіны ад манумента вядуць 3 шматступеньчатыя лесвіцы.
    Знаходзіцца у Віцебску на плошчы Перамогі.

        Гл. таксама
    Мемориальный комплекс в честь советских воинов-освободителей, партизан и подпольщиков Витебщины (Витебск, город) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Памятник освободителям / М. М. Яницкая // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1981. — Т. 4. — С. 425.
    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Мінск, 1985.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере