unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Каралёў Стан, вёска (Мінскі раён)

    Дакладная дата заснавання вёскі невядома. Мяркуецца, што ў 17 –18 стст. гэтыя землі былі ўласнасцю Радзівілаў. У 1858 г. уласнасць князя П. Вітгенштэйна. У 1897 г. вёска ў Астрашыцка-Гарадоцкай воласці Мінскага павета. Са студзеня па снежань 1918 г. акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі, з ліпеня 1919 г. да ліпеня 1920 г. – войскамі Польшчы. З 1919 г. – у БССР. З 20 жніўня 1924 г. у Калодзішчанскім сельсавеце Астрашыцка-Гарадоцкага раёна Мінскай акругі (да 27.07.1930 г.). Са студзеня 1931 г. уключана ў межы г. Мінск. З 26 мая 1935 г. у Мінскім раёне. З 1979 г. у Бараўлянскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Бараўлянскім сельсавеце Мінскага раёна Мінскай вобласці.

        Гл. таксама
    Королев Стан, деревня (Минский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2012.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 03.06.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере