unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Шымкевіч, Фёдар Спірыдонавіч (мовазнавец ; 1802―1843)

    Месца нараджэння: г. Магілёў. Мовазнавец, лексікограф, паліглот. Магістр багаслоўя, прафесар. З сям'і свяшчэнніка, якая ў 1812 г. пераехала ў Варонеж. Скончыў Варонежскую семінарыю (1823) і Кіеўскую духоўную акадэмію. Ведаў грэчаскую, лацінскую, яўрэйскую, халдзейскую, французскую, нямецкую, польскую, італьянскую, венгерскую, дацкую, шведскую мовы.
    Галоўная праца: "Корнеслов русского языка, сравненного со всеми главнейшими славянскими наречиями и с двадцатью четырьмя иностранными языками" (1842). Аўтар рукапісу "Собрание словъ литовско-русского (белорусского) нарячия" (1838–1842), у якім больш за 2 400 слоў (нярэдка з украінскімі паралелямі), "Словаря малороссийского наречия, сравненного с другими славянскими наречиями" (іншая назва – "Словарь украинского наречия" (1834–1842), у якім больш за 4 200 слоў.

        Варыянтная форма імя
    Шимкевич, Федір Спиридонович (мовазнавец ; 1802―1843) (украінская мова)

        Гл. таксама
    Шимкевич, Федор Спиридонович (языковед ; 1802―1843) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. [У 12 т.]. Т. 4. — Мінск, 1971.
    Шимкевич Федір Спиридонович / Б. К. Галас // Українська мова: Енциклопедія. — Киів, 2000. — С. 738.
    Сайт «Википедия». Дата звароту: 10.05.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере