unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

"Першая палатка", мемарыяльны комплекс (Наваполацк, горад; Віцебская вобласць)

    У чэрвені 1968 г. на тым месцы, дзе была пастаўлена першая палатка пры будаўніцтве новага горада, быў устаноўлены абеліск (архітэктар У. І. Ізергін). У 1973 г. помнік быў абноўлены ў адпаведнасці з праектам В. Лук'янава і М. Шлеймовіча. Манумент складаецца з двух частак. Першая – сімвалічная выява палаткі з лаканічнай датай "1958", выбітай на каменнай прамавугольнай пліце. Насупраць "Першай палаткі" – доўгая невысокая каменная сцяна – быццам святочная стужка з надпісам "Слава будаўнікам Наваполацка" і скульптурная група з трох рабочых, якія ўзяліся за рукі. У склад комплексу ўваходзяць мемарыяльныя дошкі ў гонар славутых навапалачан.
    Комплекс размешчаны ў Наваполацку каля жылога дома №5 па вуліцы Маладзёжнай.

        Варыянтная форма назвы
    Помнік заснавальнікам горада (Наваполацк, горад; Віцебская вобласць)

        Гл. таксама
    "Первая палатка", мемориальный комплекс (Новополоцк, город; Витебская область ) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Месца першай палаткі будаўнікоў горада / М. В. Кірэйшын // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Мінск, 1985. — С. 372.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т.10. Віцебская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2020.
    Сайт "Wikipedia". Дата звароту: 08.04.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере