unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Стрыганец, вёска (Жабінкаўскі раён)

    Вядома з 18 ст. У 19 ст. – фальварак у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1905 г. – вёска і пасёлак у Рагазнянскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. У 1921 г. далучана да Польшчы, уваходзіла ў Рагазнянскую гміну Кобрынскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у складзе БССР. З 1940 г. – цэнтр Стрыганецкага сельсавета Жабінкаўскага раёна. З 1959 г. – у Брэсцкім, з 1960 г. – у Кобрынскім раёнах. З 1965 г. – у Пятровіцкім сельсавеце Брэсцкага, з 1966 г. – Жабінкаўскага раёнаў.
    Знаходзіцца ў Ракітніцкім сельсавеце Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

        Гл. таксама
    Стриганец, деревня (Жабинковский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 3. Брэсцкая вобласць, кн. 1. — Мінск, 2006.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере