unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Квасоўка, аграгарадок (Гродзенскі раён)

    Вядома з 15 ст. У 1434 г. Квасоўка – маёнтак Гродзенскага павета ВКЛ, уласнасць Ю. І. Забярэзінскага, потым Ю. І. Іллініча. У 1558 г. – каралеўскі двор Гродзенскай эканоміі Троцкага ваяводства і аднайменнае сяло. У 1567 г. – уласнасць М. Ю. Радзівіла. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай – у Расійскай імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. У 1915 г. акупіравана германскімі, у 1919 г. – польскімі войскамі. З 1919 г. – у складзе БССР. З 1921 г. – у складзе Польшчы. З лістапада 1939 г. – у БССР, са снежня 1939 г. – у Беластоцкай вобласці. З 1940 г. – у Гродзенскім раёне, потым у Агародніцкім сельсавеце. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. З 1954 г. – у Далінскім сельсавеце, з 1967 г. – вёска, цэнтр Квасоўскага сельсавета. З 2009 г. - аграгарадок.
    Цэнтр Квасоўскага сельсавета Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Квасовка, агрогородок (Гродненский район)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере