unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дом Манюшкі, будынак (Мінск, горад)

    Помнік архітэктуры класіцызму. Дом упершыню пазначаны на плане 1797 г. У канцы 18 ст. участак з домам належаў памешчыкам Ратынскім, якія ў 1810 г. прадалі яго мінскаму гарадскому галаве Мікалаю Гайдукевічу. Па яго заказу ў 1819 г. дом перабудаваны і стаў трохпавярховым (па іншых дадзеных, трэці этаж надбдудаваны толькі ў пачатку 20 ст.). Большая частка памяшканняў у адноўленым доме была жылой, на першым паверсе былі крамы. Кампазітар Станислаў Манюшка жыў у гэтым доме ў 1830 па 1831 гг. У 1855 г. наследнікі Гайдукевіча прадалі дом памешчыку Міхаілу Карказевічу. У доме знаходзілася кніжная і нотная крама, якая належала Аляксандру Валіцкаму, першаму біёграфу Манюшка. У другой палавіне 19 ст. да дома прыбудаваны двухпавярховы корпус уздоўж Волацкай (цяпер Інтэрнацыянальнай) вуліцы. У канцы 19 ст. дамамі валодалі Маісей Заблудаўскі і Леон Фрэнкель. Фрэнкелям дом належаў да 1920 г. У савецкі перыяд дом выкарыстоўваўся пад жыллё.
    Знаходзіцца на перакрыжаванні вуліц Энгельса і Інтэрнацыянальнай у Мінску.

        Варыянтная форма назвы
    Дом Фрэнкеля, будынак (Мінск, горад) (папярэдні загаловак)
    Манюшкі дом, будынак (Мінск, горад) (папярэдні загаловак)
    Фрэнкеля дом, будынак (Мінск, горад) (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Дом Монюшко, здание (Минск, город) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск. — Мінск, 1988.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 07.02.2022.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере