unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Пліса, вёска (Смалявіцкі раён)

    Упершыню згадваецца ў 16 ст. У 1586 г. сяло, у складзе маёнтка Смалявічы, уладанне Радзівіла. У 1588 г. у Смалявіцкай воласці Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 г. – у складзе Расійскай імперыі, з 1795 г. – у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. У 1870 г. вёска Пліса, а таксама вёска Малая Пліса ўваходзілі ў Пліскую сельскую грамаду. У пачатку 20 ст. сяло Вялікая Пліса і вёска Малая Пліса. З 1918 г. акупіравана войскамі Германіі, у 1919–1920 гг. – войскамі Польшчы. З 1919 г. – у БССР. З 1924 г. – цэнтр Пліскага сельсавета Смалявіцкага раёна Мінскай акругі (да 1930 г.), з 1938 г. – у Мінскай вобласці. З 1962 г. – у Мінскім, з 1965 г. – у Смалявіцкім раёнах. З 1981 г. вёска называецца Пліса, а сельсавет перайменаваны ў Пліскі.
    Цэнтр Пліскага сельсавета Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Вялікая Пліса, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Плиса, деревня (Смолевичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 4. — Мінск, 2013.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 23.11.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере