unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Партызанскі атрад "Камарова" (Пінская вобласць)

    Атрад "Камарова" арганізаваны 26 чэрвеня 1941 г. па ўказанні Пінскага абласнога камітэта Кампартыі Беларусі з партыйна-савецкага актыву г. Пінска. Адзін з першых у Беларусі партызанскіх атрадаў. Яго ўзначаліў загадчык сектара абкама Васіль Корж (партызанскі псеўданім "Камароў"). Напярэдадні лістапада 1941 г. аб’яднаўся са Старобінскім атрадам. Восенню 1941 г. сумесна з партызанамі Палесся і Міншчыны атрад здейсніў рэйд па раёнах Палескай і Мінскай абласцей. З 26 снежня 1941 г. па красавік 1942 г. дзейнічаў у Мінскай вобласці, затым – у Жыткавіцкім раёне Палескай і Ленінскім Пінскай абласцей самастойна. У лістападзе 1942 г. асобным атрадам уключаны ў склад партызанскага злучэння Пінскай вобласці. Расфарміраваны ў сакавіку 1943 г. у сувязі са стварэннем партызанскай брыгады імя С. М. Будзёнага. З асабістага саставу атрада створаны новыя атрады імя К. Я. Варашылава і імя Г. І. Катоўскага.

        Варыянты назвы
    Партизанский отряд "Комарова" (Пинская область) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Баявы летапіс партызанскага атрада Камарова як крыніца даследавання партызанскага руху ў Беларусі (чэрвень 1941 г. – верасень 1942 г.) / Л. С. Скрабіна // Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. — 2021. — № 4. — С. 60—66.
    Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 ― июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / Институт истории партии при ЦК КП Белоруссии ― филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. ― Минск, 1983.
    Сайт Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэкі. Дата звароту: 27.10.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере