unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гарадзішча, аграгарадок (Шклоўскі раён)

    Гарадзішча вядома з пачатку 17 ст. як сяло Бярозавае Гарадзішча ў Шклоўскай воласці Аршанскага павета Віцебскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. У сярэдзіне 17 ст. у Басейскім войтаўстве Шклоўскага графства, у канцы 17 ст. фальварак, шляхецкая ўласнасць. З 1772 г. у складзе Расійскай імперыі. У 1785 г. у Копыскім павеце Магілёўскага намесніцтва, з 1897 г. цэнтр воласці Горацкага павета Магілёўскай губерні. З ліпеня 1924 г. цэнтр сельсавета Шклоўскага раёна. З 1938 г. вёска ў Магілёўскай вобласці. У 1977 г. далучаны вёскі Літвінавічы, Русакі, Старое Вільянава. 30 ліпеня 2006 г. вёска пераўтворана ў аграгарадок.
    Цэнтр Гарадзішчанскага сельсавета Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі, на рацэ Бася.

        Варыянтная форма назвы
    Бярозавае Гарадзішча, сяло (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Городище, агрогородок (Шкловский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Магілёўская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2007.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 7. Магілёўская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2009.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 26.10.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере