unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Красінскі, Мікалай Фаміч (1891—1938)

    Месца нараджэння: г. Вілейка, Віленская губерня, цяпер Мінская вобласць. Беларускі праваслаўны свецкі і культурна-грамадскі дзеяч, удзельнік хрысціянскага руху. Скончыў юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбургскага універсітэта (1915). З 1920 г. жыў у Вільні. Працаваў настаўнікам і інспектарам у Віленскай духоўнай праваслаўнай семінарыі. У 1922–1924 гг. выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. Адзін з кіраўнікоў і арганізатараў "Беларускай драматычнай майстроўні" (Вільна). З 1923 г. – у БССР, працаваў у Наркамаце асветы БССР. З 1925 г. – намеснік старшыні секцыі мастацтва і старшыня тэатральнай секцыі Інстытута белаларускай культуры (Інбелкульта). У 1926–1928 гг. – дырэктар Другога беларускага дзяржаўнага тэатра (БДТ-2) у Віцебску. З 1928 г. – вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага музея. У 1930 г. арыштаваны, асуджаны на 5 гадоў высылкі. Другі раз арыштаваны у 1938 г., прысуджаны да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1960 г..
    Пісаў аб праблемах культуры ў Заходняй Беларусі.

        Вариантная форма имени
    Красинский, Николай Фомич (1891—1938) (русский язык)
    Настулін, А. (1891—1938) (псевдоним)
    Тамашоў, Мікалай Фаміч (1891—1938)

        Источники информации
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 8. — Мінск, 1999.
    Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мінск, 2002.
    Культура Беларусі : энцыклапедыя. [У 6 т.]. Т. 4. — Мінск, 2013.
    Беларускія рэлігійныя дзеячы XX стагоддзя : Жыццярысы. Мартыралогія. Успаміны. ― Мюнхен ; Мінск, 1999.
    Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991 : энцыклапедычны даведнік. У 3 т. Т. 1 / Леанід Маракоў. — Мінск, 2002.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 04.10.2021.
    Сайт "Электронная энцыкляпэдыя". Дата звароту: 04.10.2021.
    Сайт "Бессмертный барак". Дата звароту: 04.10.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере