unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дворык Інфанты (Сарагоса, горад; Іспанія)

    Адзіная, што захавалася, частка палаца банкіра і гандляра Габрыэля Сапорты (Запорты), пабудаванага ў сярэдзіне 16 ст. У канцы 19 ст. закінуты будынак згарэў, але фасад і патыа (унутраны дворык) захаваліся. У 1903 г. іх набыў французскі антыквар і вывез у Парыж. У 1957 г. банк Ibercaja выкупіў "Дворык", а ў 1980 г. яго нанова сабралі ў штаб-кватэры банка. Назва звязана з Тэрэсай Валабрыхе, жонкай інфанта Луіса, брата караля Карласа III. Асабліва звяртае на сябе ўвагу разная каланада 16 ст. у выглядзе чалавечых фігур. Узорам для яе паслужыла афармленне палаца Інфантада ў кастыльскай Гвадалахары. Сёння ў Патыа-дэ-ла-Інфанта размешчана калекцыя мастацкіх каштоўнасцей, сабраная ўладальнікамі банка. Праводзяцця розныя часовыя экспазіцыі і выстаўкі.
    Знаходзіцца ў гістарычнай частцы Сарагосы, за 600 м на поўдзень ад плошчы Іспаніі.

        Варыянтная форма назвы
    Patio de la Infanta (іспанская мова)
    Патыа- дэ-ла-Інфанта

        Гл. таксама
    Дворик Инфанты (Сарагоса, город; Испания) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сайт "Wikipedia". Дата звароту: 28.09.2021.
    Сайт "Guide-Tours.ru "; "Главные достопримечательности Сарагосы: Топ-23". Дата звароту: 28.09.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере