unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Нонбергскае абацтва, комплекс будынкаў (Зальцбург, горад; Аўстрыя)

    Нонбергскае абацтва – жаночы бенедыкцінскі кляштар. Заснаваны ў 714 г. Святым Рупертам – каталіцкім епіскапам. Абацтва неаднаразова перабудоўвалася, а ў 1423 г. было практычна поўнасцю разбурана ў выніку пажару. Рэканструкцыя праходзіла паміж 1464 і 1509 гадамі. У 1624 г. да царквы былі прыбудаваны тры бакавыя капліцы. У 1880 г. перабудаваны ў стылі барока. На тэрыторыі знаходзяцца будынкі, пабудаваныя ў перыяд з 13 па 19 стст. У збудаваннях прысутнічаюць рысы готыкі, барока, адраджэння і раманскага стылю. Комплекс уключае: капліцу Святога Іаана і Пятра, касцёл Святой Марыі, келлі. Кляштарны комплекс з'яўляецца ахоўным помнікам і часткай гістарычнага цэнтра г. Зальцбург, аб'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 1996 г.
    Знаходзіцца ў гістарычным раёне Зальцбурга недалёка ад крэпасці Хоэнзальцбург (Гоэнзальцбург).

        Варыянтная форма назвы
    Stift Nonnberg (нямецкая мова)
    Бенедыкцінскі жаночы кляштар Нонберг, комплекс будынкаў

        Гл. таксама
    Ноннбергское аббатство, комплекс зданий (Зальцбург, город; Австрия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Зальцбург / Е. В. Котова // Большая Российская энциклопедия : [в 35 т.]. — Москва, 2008. — Т. 10. — С. 206—208.
     http://ru.wikipedia.org/wiki ; Сайт "Википедия". Дата звароту: 27.09.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере