unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Туркі, вёска (Бабруйскі раён)

    Вядома з 1639 г. як сяло Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі. У 1804 г. – у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. Са жніўня 1924 г. да ліпеня 1954 г. – цэнтр Туркоўскага сельсавета Бабруйскага 1-га, са жніўня 1927 г. – Бабруйскага раёнаў Бабруйскай (да 26.07.1930 г.) акругі, з лютага 1938 г. – у Магілёўскай, з верасня 1944 г. – Бабруйскай, са студзеня 1954 г. – Магілёўскай абласцях.
    Знаходзіцца ў Варатынскім сельсавеце Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці, на р. Ала (прыток Бярэзіны).

        Гл. таксама
    Турки, деревня (Бобруйский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Магілёўская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2007.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 5. Магілёўская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2008.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 20.09.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере