unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Энгельгарты (род)

    Cтаражытны дваранскі і баронскі род. Заснавальнік роду Энгельгарт – Карл Бернард Энгельгарт (1159–1230), удзельнік Трэцяга крыжовага паходу, празваны "анёлам-захавальнікам" (Engelhardt) за выратаванне жыцця караля Францыі Філіпа II Аўгуста пры аблозе Акры. У рускае падданства першым з гэтага роду ўступіў член польскага войска Вернэр Энгельгарт, які прыняў праваслаўе з імем Ерамееў. Яго сын Жыгімонт (у праваслаўі Сцяпан) быў маскоўскім дваранінам і стольнікам. Іншыя сыны Ерамееў, Юрый і Іван, таксама былі стольнікамі. У 1853–1854 гг. імператар Мікалай I прызнаў за Энгельгартамі баронскаю годнасць.
    Смаленская галіна роду звязана таксама з беларускімі землямі: з маёнткам Пячорская Буда Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер вёска Пячорская Буда Хіславіцкага раёна Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі).

        Варыянтная форма радавога імя
    Engelhardt (род) (нямецкая мова)
    Энгельгардт (род) (руская мова)

        Гл. таксама
    Энгельгарт, Леў Мікалаевіч (1766—1836)
    Энгельгарт, Франц Ксавер (1861—1924)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001.
    Мировая история : иллюстрированный биографический словарь : современная версия / Ф. А. Брокгауз, И. А. Ефрон. – Москва, 2008.
    Партрэты Энгельгартаў з даваеннай калекцыі Беларускага дзяржаўнага музея / Анатоль Сініла // Беларускі гістарычны часопіс. ― 2021. ― № 6. ― С. 23―29.
    Cайт "Словари и энциклопедии на Академике". Дата звароту: 08.09.2021.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 08.09.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере