unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Лісічанск, горад (Луганская Народная Рэспубліка; Расія)

    На месцы сучаснага горада ў сярэдзіне 18 ст. узніклі сёлы Рубежнае і Верхняе. У 1795 г. пры вугальнай шахце, адной з першых у Данбасе, заснаваны пасёлак Лісіны Яр. У снежні 1917 г. устаноўлена савецкая ўлада. У красавіку-снежні 1919 г. акупіраваны германскімі войскамі. У чэрвені – снежні 1919 г. заняты войскамі узброеных сіл Поўдня Расіі – назва аб'яднання белых войск на поўдні Расіі ў 1919—1920 гг. Раённы цэнтр Арцёмаўскай акругі Данецкай губерні УССР (1923–1925 гг.), Арцёмаўскай акругі УССР (1925–1930 гг.), УССР (1930–1932 гг.), Данецкай (1932–1938 гг.) і Варашылаўградскай (у 1958–1970 гг. – Луганскай; 1938–1977 гг.) абласцей. З 1925 г. – рабочы пасёлак, з 1938 г. – горад. У 1965 г. у мяжу Лісічанска ўвайшлі тэрыторыі раней самастойных гарадоў Пралетарск і Верхняе. Уваходзіць у Лісічанска-Паўночнаданецкую агламерацыю. У перыяд з 22 мая да 24 ліпеня 2014 г. горад знаходзіўся пад кантролем самаабвешчанай непрызнанай Луганскай Народнай Рэспублікі. З 30.09.2022 г. – у Расійскай Федэрацыі.
    Знаходзіцца на правым беразе р. Северскі Данец.

        Варыянтная форма назвы
    Лісіны Яр, пасёлак (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Лисичанск, город (Луганская Народная Республика; Россия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Большая Российская энциклопедия. [В 35 т.]. Т. 17. — Москва, 2011.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 9. — Мінск, 1999.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере