unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Лукава, аграгарадок (Маларыцкі раён)

    Лукава вядома з 16 ст. як сяло ў Ляхавіцкім войтаўстве Палескай воласці Берасцейскага староства Вялікага Княства Літоўскага. З 1566 г. – у Брэсцкім ваяводстве. У 1682 г. – сяло ў складзе Рудскага войтаўства Палескага ключа. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) – у складзе Расійскай імперыі, у Брэсцкім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай губерняў. У другой палове 19 – пачатку 20 ст. – вёска ў Велікарыцкай воласці. У 1921–1939 г. – у складзе Польшчы, у Макранскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. Са студзеня 1940 г. – у Маларыцкім раёне. З кастрычніка 1940 г. – цэнтр сельсавета. У 1962–1965 гг. – у Брэсцкім раёне.
    Цэнтр Лукаўскага сельсавета Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці, размешчана на беразе Лукаўскага вадасховішча.

        Варыянтная форма назвы
    Лукае, сяло (папярэдні загаловак)
    Лукаў, вёска (папярэдні загаловак)
    Лукі, вёска (папярэдні загаловак)
    Луцкае, сяло (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Луково, агрогородок (Малоритский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Вялікі гістарычны атлас Беларусі [Карты] : [у 4 т.]. Т. 1. ― Мінск, 2009. (Варыянт назвы – Луцкае.)
    Вялікі гістарычны атлас Беларусі [Карты] : [у 4 т.]. Т. 4. ― Мінск, 2018. (Варыянт назвы – Лукаў, Лукі.)
    Вялікі гістарычны атлас Беларусі [Карты] : [у 4 т.]. Т. 3. ― Мінск, 2016. (Варыянт назвы – Лукі.)
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006. (Варыянт назвы – Лукі.)
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. [Т. 1]. Брестская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2009.
    Сайт "Википедия". (Варыянт назвы – Лукае). Дата звароту: 10.08.2021
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 10.08.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере