unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Віцебская Троіцкая царква

    Пабудавана ў 1761 г. з дрэва па фундацыі князя Тадэвуша Агінскага на месцы царквы 1618 г. Першапачаткова была ўніяцкай, але ў 1839 г. перададзена праваслаўным хрысціянам. Прадстаўляла помнік старога заходнерускага дойлідства пяцізрубнага крыжовага тыпу. Знадворку сцены былі ашаляваны дошкамі, якія с часам пачарнелі. Верагодна таму яе называлі "Чорнай". 13 сакавіка 1927 г. абваліўся дах і васьмярык цэнтральнага зруба царквы, пашкодзіўшы іканастас. Пасля гэтага храм не аднаўляўся. Знесены ў 1928 г.
    Знаходзілася на Пескаватыку (прадмесце Віцебска), паміж сучаснай вуліцай Стараўланаўскай і праспектам Куйбышава.

        Варыянтная форма назвы
    Царква Святой Троіцы (Віцебск, горад)
    Царква Троіцы Жываначальнай (Віцебск, горад)
    Чорная Троіца, царква (Віцебск, горад)

        Гл. таксама
    Витебская Троицкая церковь (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя. У 2 т. Т. 3. Дадатак. — Мінск, 2010.
    Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
    Сайт "Витебская энциклопедия". Дата звароту: 29.07.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере