unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Урочышча Барок, мемарыяльны комплекс (Глыбокае, горад; Віцебская вобласць)

    Прысвечаны памяці 27 тыс. савецкіх і італьянскіх ваеннапалонных – ахвяр фашысцкага канцлагера ў Беразвеччы. Створаны на месцы масавых пахаванняў. У 1964 г. на могілках пастаўлены два помнікі – абеліск і скульптура воіна. Мемарыял адкрыты ў 1994 г. (скульптар А. Якавенка). Пасля рэканструкцыі мемарыял прадстаўляе таксама два помнікі – распяцце на крыжы з надпісам-зваротам на бакавых плітах і трохкутны камень з якога падае ў яму ўніз галавой схуднелае і змарнаванае цела вязня канцлагера, ногі якога аблытаны калючым дротам. На тэрыторыі комплексу размешчаны 27 валунов з лічбай 1000 (адна тысяча), якія сімвалізуюць кожную забітую тысячу салдат.
    Знаходзіцца на паўночнай ускраіне г. Глыбокае Віцебскай вобласці, каля возера Падлужнае.

        Гл. таксама
    Урочище Борок, мемориальный комплекс (Глубокое, город; Витебская область) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць. — Мінск, 1985.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере