unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Чысці-Мільчанскія, вёска (Докшыцкі раён)

    Вядома з 16 ст. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства ВКЛ. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) у Расійскай імперыі. Чысці – вёска ў складзе маёнтка Мільча. З 1860-х гг. – у Мільчанскай воласці Барысаўскага павета Мінскай губерні. У лютым – снежні 1918 г. акупіравана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 г. у БССР. У жніўні 1919 г. – ліпені 1920 г. акупіравана польскім войскамі. З 1924 г. у Бярозкаўскім сельсавеце Бягомльскага раёна Барысаўскай, з чэрвеня 1927 г. да ліпеня 1930 г. Мінскай, з чэрвеня 1935 г. Лепельскай акруг, з лютага 1938 г. у Мінскай вобласці. У чэрвені 1942 г. карнікі спалілі вёску. Адноўлена пасля вайны. Са студзеня 1960 г. у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Са снежня 1962 г. да студзеня 1965 г. у Глыбоцкім раёне.
    Знаходзіцца ў Бярозкаўскім сельсавеце Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Чысці, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Чисти-Мильчанские, деревня (Докшицкий район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2019.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 24.05.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере