unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Красулі, маёнтак (Шчучынскі раён)

    Вядомы з 16 ст. як маёнтак Лідскага павета ў ВКЛ, якім у 1539 г. кароль Жыгімонт I надзяліў двараніна Васіля Губара. Маёнтак быў утвораны аддзяленнем 30 служб сялян ад Жалудоцкага староства. У 18 ст. фальварак. З 1795 г. у Расійскай імперыі, у Лідскім павеце Слонімскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Віленскай губерняў. Валодалі ім усе 400 гадоў Губары (з 17 ст. – Губарэвічы) і Яноўскія з 1831 г. Ад сядзібы захаваліся толькі фрагменты парку і гаспадарчая пабудова.
    Знаходзіўся на тэрыторыі Мажэйкаўскага сельсавета Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

        Гл. таксама
    Красули, имение (Щучинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2017.
    Новае з гісторыі ўніяцкай царквы на Лідчыне: царква ў Дзікушках і прыватнаўласніцкія капліцы ў Вялікім Мажэйкаве і Красулях / Леанід Лаўрэш // Лідскі летапісец. ? 2019. ? № 2. ? С. 37?40.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере