unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, будынак

    Будынак з'яўляецца гістарычным помнікам. У 2007 г. уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Пабудаваны ў 19 ст. для Мінскага дабрачыннага таварыства і дабудаваны для Мінскай духоўнай семінарыі (архітэктар А. Мельнікаў). Да 1924 г. у ім знаходзілася Мінская пяхотная ваенная школа. У 1924 –1937 гг. – Аб'яднаная беларуская ваенная школа імя ЦВК БССР. У 1937 г. перайменавана ў Мінскае ваеннае вучылішча імя М. І. Калініна, у 1940 г. рэарганізавана ў танкавае вучылішча імя М. І. Калініна. У 1930-я гг. над будынкам надбудавалі 3-ці і 4-ы паверхі. У 1953 г. была праведзена рэканструкцыя (архітэктар Г. Заборскі). Галоўны фасад завершаны трохвугольнымі франтонамі з пінаклямі і скульптурнымі групамі (скульптар Віктар Папоў). З 1953 г. тут размяшчаецца Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча.
    Знаходзіцца ў Траецкім прадмесці, старой частцы Мінска, уздоўж вуліцы Максіма Багдановіча.

        Варыянтная форма назвы
    Мінскае СВВ, будынак
    Сувораўскае ваеннае вучылішча, будынак (Мінск, горад)

        Гл. таксама
    Минское суворовское военное училище, здание (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінск. — Мінск, 1988.
    Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. — Мінск, 2009.
    Мінск. Спадчына сталіцы Беларусі / Віктар Корбут, Дзмітрый Ласько. ? Мінск, 2017.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере