unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Кольна, аграгарадок (Жыткавіцкі раён)

    Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 ст. як сяло ў Навагрудскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. 6 ліпеня 1582 г. пазначана ў запісе аб раздзеле маёмасці паміж братамі Алелькавічамі. Як населены пункт пазначана на карце ВКЛ 1613 г. У 18 ст. дзве вёскі – Новае Кольна і Старое Кольна, уласнасць Яленскіх. Паводле перапісу 1897 г. – вёска Кольна і фальварак Старое Кольна. У 2007 г. на базе саўгаса "Аляксееўскі" створаны аграгарадок.
    Цэнтр Руднянскага сельсавета Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

        Варыянтная форма назвы
    Новае Кольна, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Кольно, агрогородок (Житковичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 1. Гомельская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2004.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2010.
    Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч. — Мінск, 1986.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 16.03.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере