unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сваятычы, маёнтак (Ляхавіцкі раён)

    Вядомы з 1506 г., уласнасць крэўскага старасты Станьке Дукурне (С. М. Петкавіча Дукурне). У 16–18 стст. – уласнасць прадстаўнікоў сярэдняй шляхты з родаў – Казноўскіх, Карыцкіх, Пясецкіх, Фурсаў, Хадкевічаў і інш. У канцы 18 ст. маёнтак перайшоў Рдултоўскім. Затым належаў Абуховічам, Чапскім, Плятэр-Зібергам. У 1776 г. уключаў вёскі: Валасачы, Грыцы, Дамашы, Кміты, Новікі, Станчакі, Трабавічы, Руда, Мацылёўшчына і мястэчка Сваятычы. Сядзіба фарміравалася Міхаілам Абуховічам у першай чвэрці 19 ст. на беразе р. Ведзьма. Ад сядзібна-паркавага ансамбля захаваліся толькі фрагменты парку.
    Знаходзіўся ў 16–18 стст. у Новагародскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, з 1793 г. у Расійскай імперыі, у Навагрудскім павеце Слонімскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, у 1842–1920 гг. Мінскай губерні (у 1919–1920 гг. у Баранавіцкім павеце). У 1920–1939 гг. у складзе Польшчы, у Дарэўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. У сучасны момант тэрыторыя Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

        Гл. таксама
    Своятичи, имение (Ляховичский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Города, местечки и замки Великого княжества Литовского : энциклопедия. — Минск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў : (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мінск, 2005.
    Маёнтак Сваятычы: гаспадарка і сацыяльны склад (па матэрыялах інвентара 1776 г.) / Булаты П. Ю. // Studia Historica Europae Orientalis = Исследования по истории Восточной Европы. ― 2020. ― Вып. 13. ― С. 155―166.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере