unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Будзілаўка, вёска (Докшыцкі раён)

    Вядома з 2-й пал. 18 ст. У 1770-я гг. вёска ў Мінскім павеце, у складзе маёнтка Бягомль. З 1793 г. – у Расійскай імперыі, у Мінскай губерні, у Докшыцкім, з 1797 г. – у Барысаўскім паветах. З 1860-х гг. у Бягомльскай воласці Барысаўскага павета. З 01.01.1919 г. – у БССР. У жніўні 1919 г. па ліпень 1920 г. акупіравана польскімі войскамі. З 1924 г. – у Бягомльскім раёне Барысаўскай акругі. З 1924 г. – у Бягомльскім сельсавеце. У 1927–1930 гг. – у складзе Мінскай акругі. У 1930–1935 гг. – падпарадкавана Бягомльскаму раёну. З 1935 г. – у Лепельскай акрузе, з 20.02.1938 г. – у Мінскай вобласці. У 1941–1944 гг. – акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1938–1960 гг. – у Бягомльскім пасялковым Савеце. З 1960 г. – у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. У 1960–1964 гг. – у Юхнаўскім сельсавеце. У 1962–1965 гг. – у Глыбоцкім раёне. У 1964–2013 гг. – зноў у Бягомльскім пасялковым Савеце. З 2013 г. – у Бягомльскім сельсавеце.
    Знаходзіцца ў Бягомльскім сельсавеце Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.

        Гл. таксама
    Будиловка, деревня (Докшицкий район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Віцебская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2009.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 10. Віцебская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2019.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 01.03.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере