unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Слушкі (род)

    Шляхецкі род герба" Астоя" Вялікага княства Літоўскага. Вядомы з 15 ст. Родапачынальнік – Іван (Ян). Яго бацькі загінулі падчас узяцця Кіева князем Свідрыгайлам у 1402 г., а яго самога вывезлі ў Каралеўства Польскае, дзе хрысцілі па каталіцкім абрадзе. Яго апекуном быў польскі правіцель Ян Шчакацінскі. Магчыма, праз выкананне службы Іван атрымаў мянушку "служыцель", "служка", г.зн. "слуга", якое стала потым прозвішчам. Валодаў маёнткамі на тэрыторыі Літвы і Беларусі.
    У Івана быў сын – Слушка Амельян Іванавіч, у якога нарадзілася два сыны – Слушка Рыгор Амельянавіч і Слушка Іван Амельянавіч. Вядома, што Слушка Рыгор Амельянавіч (? –пасля 1517) даў 14 коннікаў для войска Вялікага Княства Літоўскага і, верагодна, ён згадваецца ў вопісу гэтага войска ў 1528 г. як "Слушка Амельяновіч". Ад Рыгора Амельянавіча працягнуўся род Слушкаў. Ад Івана Амельянавіча – род Цяпінскіх. Абодва рода карысталіся гербам "Астоя".
    Найбольш вядомыя прадстаўнікі: Крыштаф (?–каля 1620), Аляксандр (каля 1580–1647), Юзаф Багуслаў (1652–1701), Дамінік Міхал (каля 1655–1713).

        Варыянтная форма радавога імя
    Sluszki (род)
    Słuszki (род) (польская мова)
    Амельяновічы (род)
    Служкі (род)
    Служкі-Амельяновічы (род)
    Слушкі-Амельяновічы (род)

        Гл. таксама
    Слушка, Іван Рыгоравіч (—да 1560)
    Слушка, Крыштоф (—каля 1619)
    Слушка, Мікалай Іванавіч (1540—1581)
    Слушка, Рыгор Амельянавіч (—пасля 1517)
    Служки (род) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Слушкі / Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта // Вялікае Княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. Т. 2. — Мінск, 2006. — С. 597.
    Слушкі / Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Т. 6, кн. 1. — Мінск, 2001. — С. 355—356.
    Уводзіны ў генеалогію рода Служкаў-Амяльяновічаў / Фёдар Чарняўскі // Герольд Litherland : навуковы геральдычны часопіс. ― 2019. ― № 21. ― С. 15―23.
    Сайт «Википедия». Дата звароту: 25.02.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере