unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Дарашэвіцкая сядзіба (Петрыкаўскі раён)

    Адзін са старэйшых маёнткаў Беларусі. Дата адной з пліт на могілках датавана 1535 г. У канцы 18 – пачатку 19 ст. (каля 1822 г.) – уласнасць падкаморнага Мазырскага павета Кеневіча Антонія Несцера. Уладальнікі з роду Кеневічаў пабудавалі двухпавярховы сядзібны дом з эліпсападобным партэрам перад дваровым фасадам, залажылі парк пейзажнага тыпу. Валодалі сядзібай Кеневічы да Рыжскага пагаднення 1921 г. У 1941 г. сядзіба была спалена. Захаваўся парк (помнік садова-паркавага мастацтва).
    Знаходзілася ў в. Дарашэвічы Ляскавіцкага сельсавета Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Кеневічаў сядзіба (Дарашэвічы, вёска; Петрыкаўскі раён)

        Гл. таксама
    Дорошевичская усадьба (Петриковский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. — Мінск, 1984.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 2. Гомельская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2005.
    Туристская энциклопедия Беларуси. — Минск, 2007.
    Сайт "Википедия". Дата звароту: 10.02.2021.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере