СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Даўгялішкі, вёска (Воранаўскі раён) |
Вядома з 1558 г. як сяло Даўгялы ў Радунскім войтаўстве і старостве. У 1567 г. маёнтак у Лідскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. З 18 ст. – сучасная назва. З 1795 г. – у Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. – Літоўскай, з 1801 г. – Гродзенскай, з 1842 г. – Віленскай губернях. У сярэдзіне 19 ст. – у Радунскай воласці Лідскага павета Віленскай губерні, калонія. З 1919 г. – у БССР. З 1921 г. – у Польшчы, у Радунскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 г. – у БССР, з 1940 г. – у Радунскім раёне Баранавіцкай вбласці, у Памедскім сельсавеце. З 1944 г. – у Гродзенскай вобласці. З 1961 г. – у Пашкавіцкім сельсавеце, у 1978–2014 гг. – у Радунскім пасялковым Савеце. З 1962 г. – у Воранаўскім раёне.
Знаходзіцца ў Радунскім сельсавеце Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Варыянтная форма назвы
Даўгалішак, сяло (папярэдні загаловак) |
Даўгялішак, сяло (папярэдні загаловак) |
Даўгялы, сяло (папярэдні загаловак) |
Гл. таксама
Довгялишки, деревня (Вороновский район) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2015.
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 13.01.2021.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |