unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гурло, Алесь (паэт ; 1892—1938)

    Месца нараджэння: г. п. Капыль Мінскай вобласці. Беларускі паэт, журналіст, перакладчык, фалькларыст. Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 г., Грамадзянскай вайны (1918–1920). У 1922–1923 гг. супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты "Савецкая Беларусь". Працаваў у Інбелкульце, Інстытуце мовы Акадэміі навук БССР. У 1931 г. быў рэпрэсіраваны. Памёр ад сухотаў. Рэабілітаваны пасмяротна ў 1957 г.
    Аўтар зборнікаў вершаў, сааўтар некалькіх тэрміналагічных слоўнікаў. Збіраў вусную народную творчась Капыльшчыны. Перакладаў з рускай на беларускую мову творы А. Аўдзеенкі, Ф. Гладкова, вершы І. Садоф'ева і інш.

        Варыянтная форма імя
    Гурло, Аляксандр Кандратавіч (паэт ; 1892—1938)

        Гл. таксама
    Гурло, Алесь (поэт ; 1892—1938) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Вершы / Алесь Гурло. — Мінск, 1953.
    Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 2. — Мінск, 1985.
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 2. — Мінск, 1993.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере