unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Манькавічы, вёска (Столінскі раён)

    У канцы 19 ст. – вёска ў Столінскай воласці Пінскага павета Мінскай губерні. У 1921–1939 гг. – у складзе Польшчы, у Лунінецкім павеце Палескага ваяводства. З 1939 г. – у БССР. Са студзеня 1940 г. – у Столінскім раёне Пінскай, са студзеня 1954 г. – Брэсцкай абласцей. З кастрычніка 1940 г. да ліпеня 1954 г. – цэнтр сельсавета. У Вялікую Айчынную вайну спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Пасля вайны Манькавічы адноўлены. З 15.07.1954 г. – у складзе Белавушскага сельсавета, з 06.06.1960 г. – у адміністрацыйным падпарадкаванні Столінскага гарсавета, з сакавіка 1998 г. – цэнтр адноўленага Манькавіцкага сельсавета.
    Цэнтр сельсавета Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, размешчана на р. Гарынь.

        Варыянтная форма назвы
    Манькавіча, вёска

        Гл. таксама
    Маньковичи, деревня (Столинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. [Т. 1]. Брестская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2009.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Брэсцкая вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2006.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 4. Брэсцкая вобласць, кн. 2. — Мінск, 2007.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 24.12.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере