unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Хлябцэвіч, Іван Андрэевіч (1857—1919)

    Месца нараджэння: в. Сядзельнікі Ваўкавыскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласці). Беларускі праваслаўны свяшчэннік, царкоўны гісторык, педагог. Скончыў праваслаўную Літоўскую духоўную семінарыю ў Вільне. Выкладаў у Жыровіцкім духоўным вучылішчы, адначасова загадваў бібліятэкай Жыровіцкага Свята-Успенскага мужчынскага манастыра. З 1897 г. – свяшчэннік у в. Кленікі Бельскага павета Гродзенскай губерні. Арганізатар царкоўна-прыхадскіх школ у Гродзенскай губерні, стваральнік народнай бясплатнай бібліятэкі. Пасля 1915 г. жыў у г. Сызрань (Расія). Бацька Уладзіміра Іванавіча і Яўгена Іванавіча Хлябцэвічаў.
    Аўтар публікацый па гісторыі Жыровіцкага манастыра, нарыса пра сына Уладзіміра.

        Гл. таксама
    Хлебцевич, Иван Андреевич (1857—1919) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6, кн. 2. — Мінск, 2003.
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 17. — Мінск, 2003.
    Сайт "Вікіпедыя". Дата звароту: 10.12.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере