unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Астроўеўская сядзіба (Маларыцкі раён)

    Мемарыяльная сядзіба, спадчына аднаго з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863–1864 гг. Рамуальда Траўгута. Сядзібна-паркавы ансамбль фарміраваўся з сярэдзіны 18 ст. У 19 ст. сядзіба належала Л. Паліньяку, Шуйскім, Рамуальду Траўгуту, Бытлеўскім. Дом і іншыя пабудовы не захаваліся. У паўднёвай частцы сядзібы захаваліся элементы воднай сістэмы з каналамі. На месцы сядзібнага дома ўстаноўлены памятны знак у выглядзе валуна з крыжам.
    Знаходзіцца ў вёсцы Астроўе Чарнянскага сельсавета Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

        Варыянтная форма назвы
    Астроўе, сядзіба (Астроўе, вёска; Маларыцкі раён)
    Востраў, сядзіба (папярэдні загаловак)
    Траўгутаў сядзіба (Астроўе, вёска; Маларыцкі раён)

        Гл. таксама
    Островьевская усадьба (Малоритский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. [Т. 1]. Брестская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2009.
    Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў : (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мінск, 2005.
    Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. ? Минск, 2006.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере