unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Аляхновіч, Мікола (літаратуразнавец ; 1903—1959)

    Месца нараджэння: г. Барысаў Мінскай губерні. Беларускі літаратурны крытык. Вучыўся на медыцынскім факультэце (1921–1924), скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ (1930). Навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР, у гэты ж час працаваў выкладчыкам Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута. Арыштаваны ў час сталінскіх рэпрэсій (1936), адбываў ссылку на Калыме, быў на пасяленні ў Іркуцкай і Карагандзінскай абласцях, дзе працаваў урачом (1938–1957). З 1957 г. жыў у Ленінградзе.
    Аўтар публікацый пра творчасць А. Александровіча, М. Багдановіча, М. Зарэцкага, Я. Коласа, Р. Мурашкі, П. Труса, Я. Скрыгана, А. Пушкіна, М. Горкага і інш

        Варыянтная форма імя
    Ал. (1903—1959) (псеўданім)
    Аліг. (1903—1959) (псеўданім)
    Ал-іч (1903—1959) (псеўданім)
    Аліч., Мік. (1903—1959) (псеўданім)
    Аляхновіч, Мікалай Мікалаевіч (1903—1959) (сапраўднае імя)
    А-ч (1903—1959) (псеўданім)
    А-ч, М. (1903—1959) (псеўданім)

        Крыніцы iнфармацыі
    Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 1. — Мінск, 1996.
    Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 1. — Мінск, 1992.
    Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік. ― Мінск, 1994.
    Казахстан і беларуская літаратура: імёны і факты / Алесь Карлюкевіч // Маладосць. ― 2020. ― № 10. ― С. 98―104.
    Сайт «Википедия». Дата звароту: 03.12.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере