unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Стаўбун, аграгарадок (Веткаўскі раён)

    Вядомы з 1704 г. як вёска Стаўбынь у Чачэрскім старостве Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) – у Расійскай імперыі, з 1777 г. – у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1796–1802 гг. – у Беларускай губерні. У 1886 г. – сяло, цэнтр воласці. З 1900 г. – у Гомельскім павеце. З красавіка 1919 г. – у Гомельскай губерні РСФСР. З мая 1923 г. – у Свяцілавіцкай воласці. Са снежня 1926 г. – у БССР, вёска, цэнтр сельсавета Свяцілавіцкага раёна, да 26.07.1930 г. – Гомельскай акругі. Са жніўня 1927 г. – у Веткаўскім, з лютага 1935 г. – зноў у Свяцілавіцкім раёнах. З лютага 1938 г. – у Гомельскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну вёска спалена нямецка-фашысцкімі захопнікамі, пасля вайны адноўлена. Са снежня 1956 г. – зноў у Веткаўскім раёне. З 25.12.1962 г. да 6.1.1965 г. – у Гомельскім раёне. З 2010 г. – аграгарадок.
    Цэнтр Стаўбунскага сельсавета Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці, размешчана на р. Стаўбунка (прыток р. Беседзь).

        Варыянтная форма назвы
    Сталбун, вёска
    Стаўбуны, вёска (папярэдні загаловак)
    Стаўбынь, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Столбун, агрогородок (Ветковский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2010. (Варыянтная назва – Сталбун)
    Вялікі гістарычны атлас Беларусі [Карты] : у 4 т. Т. 2. — Мінск, 2018. (Варыянтная назва – Стаўбуны)
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 1. Гомельская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2004.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 3. Гомельская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2013.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 03.12.2020.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 03.12.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере