unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Пірэвічы, аграгарадок (Пірэвіцкі сельсавет; Жлобінскі раён)

    Вядомы з 16 ст. як сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. У 1525 г. пазначана ў матэрыялах аб спрэчных землях паміж Маскоўскай дзяржавай і ВКЛ як сяло Пырэевічы ў Стрэшынскай воласці. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 г.) – у Расійскай імперыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губерні. У 1885 г. – у Стараруднянскай воласці Рагачоўскага павета Мінскай губерні. З красакавіка 1919 г. – у Гомельскай губерні РСФСР. З сакавіка 1924 г. – у БССР. Са жніўня 1924 г. – цэнтр сельсавета Жлобінскага раёна ў Бабруйскай (да 26.07.1930 г.) акрузе. З лютага 1938 г. – у Гомельскай вобласці. У 1966 г. да вёскі далучаны пасёлкі Літвінаўка, Мікольскі, Машок, Маладняк, Сазонаўка, Селянін, пасёлак спіртзавода. З 2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр сельсовета ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці, на р. Рудзенка (прыток р. Окра).

        Гл. таксама
    Пиревичи, агрогородок (Пиревичский сельсовет; Жлобинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2010.
    Регионы Беларуси : энциклопедия. В 7 т. Т. 3. Гомельская область. В 2 кн. Кн. 2. — Минск, 2013.
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 1. Гомельская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравагао агенцтва. Дата звароту: 16.11.2020.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 16.11.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере