unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Зарачанка, вёска (Гродзенскі раён)

    У пісьмовых крыніцах 16 ст. у Гродзенскім павеце вядома мясцовасць з назвай Баля Касцельная. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) знаходзілася ў складзе Усходняй Прусіі, з 1807 г. – Варшаўскага герцагства, з 1815 г. у Расійскай імперыі, у Аўгустоўскім павеце, з 1837 г. Аўгустоўскай, з 1867 г. Сувалкаўскай губерняў. У 1870 г. упамінаецца вёска Баля Касцельная, у 1900 г. – Баля Царкоўная. З 1919 г. – у БССР, з сакавіка 1921 г. у складзе Польшчы, у Баля-Велькаўскай гміне Аўгустоўскага павета Беластоцкага ваяводства. З лістапада 1939 г . у БССР, са снежня ў Беластоцкай вобласці. Са студзеня 1940 г. у Сапоцкінскім раёне, з кастрычніка ў Лойкаўскім сельсавеце. З лістапада 1940 г. у Гродзенскім раёне. З 1959 г. у Навумавіцкім сельсавеце, з 1972 г. – зноў у Лойкаўскім сельсавеце, з 2002 г. у Сапоцкінскім пасялковым Савеце (з 10.04.2014 г. сельсавет).
    Знаходзіцца ў Сапоцкінскім сельсавеце Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі.

        Варыянтная форма назвы
    Баля Касцельная, вёска (папярэдні загаловак)
    Баля Царкоўная, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Заречанка, деревня (Гродненский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць, кн. 2. — Мінск, 2016.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гродзенская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2004.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 07.10.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере