СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Каралеўскі бастыён (Смаленск, горад; Расія) |
Земляное ўмацаванне ў выглядзе пяціканцовай зоркі – прыклад ранняга галандскага пяцівугольнага бастыённага форта. Гэта асобная крэпасць унутры Смаленскай крапасной сцяны. Вышыня бастыёнаў сёння дасягае 8–12 м, а шырыня падножжа даходзіць да 80 м. Памяшканні ўнутры земляных валоў выкарыстоўваліся як казематы і склады ўзбраення. Крэпасць у розныя часы называлася – Сігізмундава, Вялікі вал, Цытадэль. Самая распаўсюджаная назва – Каралеўская крэпасць або Каралеўскі бастыён. Пабудавана ў перыяд польскай акупацыі горада ў 20–30-я гг. 17 ст. у праломе Смаленскай крапасной сцяны. Месца баёў у часы Смаленскай вайны 1632–1634 гг., вяртання Смаленска ў склад Расійскай дзяржавы ў 1654 г. і Айчыннай вайны 1812 г. У канцы 19 ст. на бастыёне і прылеглай тэрыторыі быў закладзены парк, названы ў гонар смаленскага губернатара Лапаціна.
Знаходзіцца ў гістарычнай частцы Смаленска, на тэрыторыі сучаснага "Лапацінскага сада".
Варыянтная форма назвы
Вялікі вал, крэпасць (Смаленск, горад) (папярэдні загаловак) |
Каралеўская крэпасць (Смаленск, горад) (папярэдні загаловак) |
Сігізмундава крэпасць (Смаленск, горад) (папярэдні загаловак) |
Цытадэль, крэпасць (Смаленск, горад) (папярэдні загаловак) |
Гл. таксама
Королевский бастион (Смоленск, город; Россия) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Сайт "Vkononov.ru"; "Королевский бастион – уникальный объект военной истории в Смоленске". Дата звароту: 01.09.2020.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |