unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Каралеўскі бастыён (Смаленск, горад; Расія)

    Земляное ўмацаванне ў выглядзе пяціканцовай зоркі – прыклад ранняга галандскага пяцівугольнага бастыённага форта. Гэта асобная крэпасць унутры Смаленскай крапасной сцяны. Вышыня бастыёнаў сёння дасягае 8–12 м, а шырыня падножжа даходзіць да 80 м. Памяшканні ўнутры земляных валоў выкарыстоўваліся як казематы і склады ўзбраення. Крэпасць у розныя часы называлася – Сігізмундава, Вялікі вал, Цытадэль. Самая распаўсюджаная назва – Каралеўская крэпасць або Каралеўскі бастыён. Пабудавана ў перыяд польскай акупацыі горада ў 20–30-я гг. 17 ст. у праломе Смаленскай крапасной сцяны. Месца баёў у часы Смаленскай вайны 1632–1634 гг., вяртання Смаленска ў склад Расійскай дзяржавы ў 1654 г. і Айчыннай вайны 1812 г. У канцы 19 ст. на бастыёне і прылеглай тэрыторыі быў закладзены парк, названы ў гонар смаленскага губернатара Лапаціна.
    Знаходзіцца ў гістарычнай частцы Смаленска, на тэрыторыі сучаснага "Лапацінскага сада".

        Варыянтная форма назвы
    Вялікі вал, крэпасць (Смаленск, горад) (папярэдні загаловак)
    Каралеўская крэпасць (Смаленск, горад) (папярэдні загаловак)
    Сігізмундава крэпасць (Смаленск, горад) (папярэдні загаловак)
    Цытадэль, крэпасць (Смаленск, горад) (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Королевский бастион (Смоленск, город; Россия) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Сайт "Vkononov.ru"; "Королевский бастион – уникальный объект военной истории в Смоленске". Дата звароту: 01.09.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере