СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ | История поисков |
Базовый поиск | Расширенный поиск | Cловари | ГРНТИ | Новые поступления |
---|
Справка
Гарадзілава, вёска (Маладзечанскі раён) |
Упершыню вёска згадваецца ў 1443 г. як маёнтак Я. Раловіча, які тут заснаваў касцёл. У 16–18 стст. належала Фурсам, Астравухам, Коцелам. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. – у складзе Расійскай імперыі, у Ашмянскім павеце Віленскай губерніі. У канцы 19 – пачатку 20 стст. – маёмасць Свентаржыцкіх і Ахматовічаў. З 1921 г. – у складзе Польшчы, у Палачанскай гміне Ашмянскага павета Віленскага ваяводства (з 1927 г. – у Маладзечанскім павеце). З 1939 г. – у БССР. З 1944 г. – у Маладзечанскай вобласці, з 1960 г. – у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці.
Цэнтр Гарадзілаўскага сельскага савета Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
Гл. таксама
Городилово, деревня (Молодечненский район) (на іншай мове) |
Крыніцы iнфармацыі
Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2012.
Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Мінская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2003.
Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 07.08.2020.
Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере
© Государственное учреждение "Национальная библиотека Беларуси", 2015-2024 © Поисковая система разработана Объединенным институтом проблем информатики НАН Беларуси |