unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Астрагляды, вёска (Брагінскі раён)

    Паводле пісьмовых крыніц вядома з 1574 г. як мястэчка Астрагляды ў Кіеўскім павеце Каралеўства Польскага, уладанне Вішнявецкіх. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) – у складзе Расійскай імперыі. Паводле інвентару 1844 г. знаходзілася ў маёнтку Хвойнікі. У 1850 г. – сяло ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. У 1908 г. – сяло і фальварак у Мікуліцкай воласці Рэчыцкага павета. Са снежня 1926 г. да 1987 г. – цэнтр Астраглядскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з чэрвеня 1927 г. – Гомельскай (да 26.07.1930 г.) акруг, з лютага 1938 г. – Палескай, са студзеня 1954 г. – Гомельскай абласцей. У 1962 г. да вёскі далучана суседняя вёска Двор-Астрагляды, пасёлак Папаратнае. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986 г. жыхары вёскі пераселены ў чыстыя ад радыяцыйнага забруджвання месцы. У 1987 г. цэнтр сельсавета перанесены з Астраглядаў у Буркі, у 2005 г. Астраглядскі сельсавет перайменаваны ў Буркоўскі. Па дадзеным Нацыянальнага кадастравага агенцтва вёска Астрагляды з 30.03.2009 г. не існуе. Паводле некаторых крыніц інфармацыі раней вёска называлася Астраглядавічы.

        Варыянтная форма назвы
    Астраглядавічы, вёска (папярэдні загаловак)

        Гл. таксама
    Острогляды, деревня (Брагинский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 1. Гомельская вобласць, кн. 1. — Мінск, 2004.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Гомельская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2010.
    Из истории имения Острогляды в XVI ― начале XX вв. / Лебедев А. Д. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья : сборник научных статей. ― Минск, 2018. ― С. 56―73. (Папярэдняя назва – Астраглядавічы (Остроглядовичи).)
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 18.06.2020.
    БД "Государственный каталог наименований географических объектов Республики Беларусь" Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных РБ. Дата звароту: 18.06.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере