unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Гіжэнка, аграгарадок (Слаўгарадскі раён)

    Вёска вядома з 1571 г. у складзе Рэчы Паспалітай, калі прывілеем караля Сігізмунда Аўгуста была падаравана Чавускаму кармеліцкаму кляштару. З 1772 г. у складзе Расійскай імперыі. У 1777 г. у Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губерні. У 1783 і 1848 гг. уваходзіла ў склад маёнтка пана Гарадзецкага Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1805 г. вёска ў складзе фальварка Дабромысль, уласнасць царквы. У 1897 г. у Даўжанскай воласці Чэрыкаўскага павета. З 1919 г. у Быхаўскім павеце Гомельскай губерні РСФСР, з 1924 г. у Прапойскім (з мая 1945 г. Слаўгарадскі) раёне Магілёўскай акругі БССР (да жніўня 1930 г.), са студзеня 1938 г. у Магілёўскай вобласці. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вёска была спалена, пасля вайны адбудавана. У 1962–1965 гг. у Чавускім раёне. З 2009 г. – аграгарадок.
    Цэнтр сельсавета ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, на рацэ Тросліўка.

        Варыянтная форма назвы
    Іжэнка, вёска
    Ніжэнка, вёска

        Гл. таксама
    Гиженка, агрогородок (Славгородский район) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Т. 7. Магілёўская вобласць, кн. 3. — Мінск, 2009.
    Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Магілёўская вобласць : нарматыўны даведнік. — Мінск, 2007.
    БД "Единый реестр административно-территориальных и территориальных единиц Республики Беларусь" Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Дата звароту: 08.06.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере