unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Музей у Небарове і Аркадыі (Польшча)

    Музей заснаваны ў 1945 г. У склад музейнага комплексу ўваходзяць палац Радзівілаў, парк у Небарове і рамантычны парк Хелены Радзівіл у Аркадыі. Да канца студзеня 1945 г. палац у Небарове і парк у Аркадыі былі ўласнасцю князя Януша Радзівіла. Уся сям'я Радзівіла ў лютым 1945 г. была дэпартавана НКВД у СССР і паселена ў лагеры ў Краснагорску. Тагачасны дырэктар варшаўскага Нацыянальнага музея Станіслаў Лорэнц ў адпаведнасці з папярэдняй дамоўленасцю з Радзівілам ўзяў пад сваю апеку ўнікальны небароўскі палац і яго зборы, а таксама гістарычны парк у Аркадыі, уключыўшы іх у склад Нацыянальнага музея ў якасці яго філіяла. Гэта выратавала палац ад знішчэння, а яго калекцыі ад разрознення.

        Варыянты назвы
    Музей в Неборове и Аркадии (Польша) (руская мова)

        Крыніцы iнфармацыі
    Модныя дамы ў Нясвіжы: каталог міжнароднай выставы, 14 лютага — 5 красавіка 2020 года. ― Нясвіж, 2020.
    Сайт "TripAdvisor LLC". Дата звароту: 04.06.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере