unicat.nlb.by СВОДНЫЙ ЭЛЕКТРОННЫЙ КАТАЛОГ
БИБЛИОТЕК БЕЛАРУСИ
История поисков 
Базовый поискРасширенный поискCловариГРНТИНовые поступления

Справка

Сукач, Михайло Кузьмич (доктар тэхнічных навук ; нар. 1954) (украінская мова)

    Украінскі вучоны, вынаходнік, спецыяліст у галіне землярыйнай і дарожнай тэхнікі. Доктар тэхнічных навук (2002), прафесар (2004). У 1976 г. скончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут (спецыяльнасць "Аўтаматызацыя і комплексная механізацыя будаўніцтва", кваліфікацыя "Інжынер-электрамеханік"). З 1986 г. выкладаў у гэтай жа ВНУ. Прафесар кафедры аўтамабільнага транспарту і сацыяльнай бяспекі Інжынерна-тэхналагічнага інстытута Адкрытага міжнароднага ўніверсітэта развіцця чалавека "Украіна" (інфарм. 2020 г.). Член Нацыянальнага камітэта Украіны па тэарэтычнай і прыкладной механіцы. Акадэмік Акадэміі будаўніцтва Украіны, Акадэміі інжынерных навук Украіны.
    Навуковыя інтарэсы і тэматыка публікацый: машыны і механізмы для спецыяльных працэсаў у будаўніцтве; тэхнічны аналіз і кантроль вытворчасці; інтэрнэт-рэсурсы ў інжынернай галіне; прадпрыемства аўтамабільнага транспарту; інфармацыйная аналітыка ў навукова-тэхнічнай дзейнасці і інш. Займаецца суправаджэннем сучасных камп'ютэрных тэхналогій у эканамічных і інжынерных распрацоўках.

        Гл. таксама
    Сукач, Михаил Кузьмич (доктор технических наук ; род. 1954) (на іншай мове)

        Крыніцы iнфармацыі
    Маркетинг технічних інновацій : навчальний посібник для студентів вищих навчальних закладів / М. К. Сукач [і інш.]. — Київ, 2019.
    Сайт Інжынерна-тэхналагічнага інстытута Адкрытага міжнароднага ўніверсітэта развіцця чалавека "Украіна"; Дата звароту: 18.05.2020.
    Сайт Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта будаўніцтва і архітэктуры. Дата звароту: 18.05.2020.

Чтобы вернуться назад, щелкните кнопку BACK на Вашем браузере